![]() | Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus (Vestsi Natsiyanalnai Akademii Navuk Belarusi) SERIES OF HUMANITARIAN SCIENCES Published by The Belaruskaya Navuka Publishing House, Minsk, Republic of Belarus |
Леанiд Фёдаравiч Яўменаў -- асоба неардынарная. Ён вядомы як вучоны-фiлосаф i паэт. З аднаго боку, праблемы дыялектыкi, заходнееўрапейскай фiласофii i этыкi, таксама як i канкрэтныя палiтыка-прававыя сферы грамадскага быцця, член-карэспандэнт НАН Беларусi, з другога -- сябра Саюза беларускiх пiсьменнiкаў, шчырыя пачуццёвыя вершы, у якiх тым не менш праглядаецца агульначалавечая фiласофская думка i грамадзянская занепакоенасць.
Нарадзiўся Леанiд Фёдаравiч 22 лiпеня 1932 г. у Чэрыкаве Магiлёўскай вобласцi ў сям'i вясковых настаўнiкаў. Яго дзяцiнства, станаўленне як асобы прайшло ў вёсцы i мястэчку Хоцiмек.
У гады Вялiкай Айчыннай вайны ён дзевяцiгадовым хлопчыкам разам з мацi быў эвакуiраваны i вандраваў па абшарах вялiкай краiнй: Тамбоўская вобласць, Казахстан, Азербайджан. Мабыць, з таго часу праз усё сваё жыццё пранёс павагу да iншых моў i культур.
Яшчэ ў школе ў яго праявiлiся здольнасцi да складання вершаў, якiя спалучалiся з музычнымi схiльнасцямi. Ме навiта ў школьныя гады ў Бабруйскай мясцовай газеце былi надрукаваны яго першыя вершы.
У 1950 г. Леанiд Яўменаў паступiў у Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт на аддзяленне фiласофii, якi паспяхова скончыў у 1955 г. Выбар быў невыпадковы, яго вабiлi глыбiнi чалавечага мыслення, свядомасцi чалавека i грамадства. Захапляючыся духоўным, Леанiд Яўменаў разам з тым iмкнуўся да гармонii духу i цела. І вось студэнт фiласофii становiцца адным з мацнейшых баксёраў Мiнска. Гэта, дарэчы, спатрэбiлася яму, калi ён, камсамольскi лiдэр, узначальваў атрад маладых беларускiх добраахвотнiкаў, накiраваных на цалiну на ўборку ўраджаю.
У 1958 г. Леанiд Фёдаравiч Яўменаў накiроўваецца на вучобу ў прэстыжную на той час Акадэмiю грамадскiх навук пры ЦК КПСС, дзе ў 1961 г. абаранiў кандыдацкую дысертацыю. Доктарам фiласофскiх навук ён стаў у 1976 г., у 1979 г. атрымаў званне прафесара. Пасля заканчэння АГН пры ЦК КПСС Леанiд Фёдаравiч выкладаў фiласофiю ў Мiнскiм дзяржаўным педагагiчным iнстытуце замежных моў. Гэты перыяд быў адметны тым, што яго ў 1964 г. пасылаюць на стажыроўку ў Сарбону (Парыж), а ў 1967 г. ён працуе на мiжнароднай выставе ЭКСПО-67 у Монрэалi. Л. Яўменаў як бы адкрыў для сябе новы свет, што, несумненна, паўплывала на яго далейшую творчую працу.
Пэўны час Леанiд Фёдаравiч Яўменаў працаваў у сакратарыяце ЮНЕСКА. Менавiта ў гэты перыяд ён зацiкавiўся праблемай правоў чалавека, якая з'явiлася яшчэ адным кiрункам яго навуковай дзейнасцi. Пасля вяртання ў Беларусь Л. Яўменаў працаваў загадчыкам кафедры этыкi, эстэтыкi i навуковага атэiзму БДУ (1975--1981), загадчыкам аддзела Інстытута фiласофii Акадэмii навук Беларусi (1981--1983), загадчыкам Аддзела навуковай iнфармацыi па гуманiтарных навуках АН Беларусi (1983--1999), нарэшце загадчыкам аддзела Аналiтычнага цэнтра НАН Беларусi.
He цураўся Леанiд Фёдаравiч i iншых вiдаў дзейнасцi: у 1987 г. ён быў абраны старшынёй Камiсii па правах чалавека ААН, яго праца на гэтай пасадзе атрымала высокую ацэнку з боку дэлегацый Вялiкабрытанii, Германii, ЗША i СССР. Браў удзел у рабоце Сусветнай канферэнцыi па правах чалавека (Вена, 1993), быў удзельнiкам i арганiзатарам многiх iншых канферэнцый, асаблiва калi працаваў у сакратарыяце ЮНЕСКА.
Вынiкi шматгадовай творчай працы знайшлi адлюстраванне ў 11 iндывiдуальных манаграфiях i шматлiкiх артыкулах. Аўтарам даследуюцца праблемы светапогляду Ж.-П. Сартра, вялiкага мыслiцеля, пiсьменнiка i фiлосафа Францыi, якога ў свой час прымалi ў Маскве на высокiм узроўнi як марксiста. У кнiзе "Дыялектыка i рэвалюцыя" (1969) даводзiцца, што светапогляд Ж.-П. Сартра -- гэта дамарксiзм, гэта не марксiзм, больш за тое, па сутнасцi антымарксiзм. Працяг гэтай iдэi -- у манаграфii "Фiласофiя антымарксiзму i дыялектыка" (1981), дзе даследчык засяроджваецца на ўсёй заходняй немарксiсцкай лiтаратуры, хаця ў цэнтры ўвагі -- французская фiласофская школа: Раймон Арон, Жан-Іў Кальвез, Анры Шамбр, П'ер-Тэйяр дэ Шардэн i многія iншыя, якiя сканцэнтравалi свае намаганнi на дыскусii з марксiсцкай матэрыялiстычнай дыялектыкай як навукай i як рэальнасцю. У кнiзе ўпершыню фармулюецца канцэпцыя адмаўлення буржуазнай фiласофскай думкаю аб'ектыўнай матэрыяльнай дыялектыкi прыроды, аб'ектыўнай матэрыяльнай дыялектыкi гiсторыi i матэрыялiстычнай дыялектыкi як навукi шляхам дэматэрыялiзацыi i гнасеалагiзацыi, дэунiверсалiзацыi i сангулярызацыi, азардызацыi i рэлятывiзацыi дыялектыкi.
У апошняе дзесяцiгоддзе Л. Ф. Яўменаў займаецца ў асноўным фiласофскiмi праблемамi правоў чалавека i стратэгii мiжнародных адносiн. У манаграфii "Мiжнародная iдэалогiя правоў чалавека: праблемы i рашэннi" (2000) упершыню даецца фiласофскi аналiз сучаснага міжнароднага права, правоў чалавека, абгрунтоўваецца неабходнасць яго канструктыўнай рэвiзii, распрацоўкi Канвенцыi аб правах народаў на свабоду самавызначэння, бо менавiта праблема самавызначэння ляжыць у аснове ваенна-палiтычных катаклiзмаў апошняга дзесяцiгоддзя XX ст.: Балканы, Каўказ i iншыя.
У сферы стратэгii мiжнародных адносiн упершыню вылучаецца абгрунтаваная канцэпцыя актыўнага нейтралiтэту як прынцыпу стратэгii міжнародных адносiн Рэспублiкi Беларусь.
Яшчэ адна кнiга, блiзкая па тэме, "Ядзерная эпоха i правы чалавека" чакае свайго выдання.
Л. Ф. Яўменаў падрыхтаваў восем кандыдатаў i двух дактароў навук, зараз кiруе працай аднаго аспiранта i кансультуе аднаго дактаранта. Гэтай справай ён пачаў займацца толькi пасля вяртання з замежжа. А ўвогуле яго школа як такая склалася ў апошняе дзесяцiгоддзе, i гэта вельмi натуральна для фiлосафа былой савецкай рэчаiснасцi.
Л. Яўменаў з'яўляецца аўтарам чатырох паэтычных кнiг, у якiх прасочваюцца душэўныя парывы аўтара i яго ўласнае светаадчуванне.
Леанiд Фёдаравiч Яўменаў прывык жыць сваiм розумам i разлiчваць на свае сiлы. Перыпетыi лёсу гартавалi яго характар. Ён i сёння на хвалi жыцця, поўны сiл i творчых планаў, плённа працуе на навуковай i паэтычнай нiве. Ёсць у яго i хобi -- пчалярства, якое дае поўны спачын душы i сэрцу, схiляе да рэфлексii, разважанняў пра разумнасць унутранага ладу пчалiнага быцця: нягожую каралеву пчалiны "народ" хутка замяняе, "народ" -- у абсалютным падпарадкаваннi гожай каралевы.
Ад шчырага сэрца жадаем Леанiду Фёдаравiчу моцнага здароўя, бадзёрасцi, плённай працы на карысць навукi i Бацькаўшчыны.
Academy |