![]() | Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus (Vestsi Natsiyanalnai Akademii Navuk Belarusi) SERIES OF HUMANITARIAN SCIENCES Published by The Belaruskaya Navuka Publishing House, Minsk, Republic of Belarus |
1 мая 2001 года спаўняецца 70 гадоў члену-карэспандэнту НАН Беларусi, вядомаму беларускаму пiсьменнiку, доктару фiлалагiчных навук, прафесару Алегу Антонавiчу Лойку. Яго пяру належаць звыш 30 зборнiкаў паэзii, 2 раманы, некалькi дзесяткаў лiтаратурных прац, шматлiкiя пераклады, рэцэнзii, эсэ.
Мастакоўская шчодрасць А.А. Лойкi ў многiм мае каранi ў дзяцiнстве) дзе шчасна спалучылiся i светлая сямейная гармонiя з багатай паэтычнай атмасферай, i шматфарбнае наваколле роднага Слонiма) i шанцаванне на добразычлiўцаў i настаўнiкаў. Адсюль, вiдаць, бярэ вытокi тая прамянiстая душэўная светласць i дабрыня лiрычнага героя А.А. Лойкi, яго вера ў чалавека, захаплене прыгажосцю, рамантычна-ўзнёслае, радаснае светабачанне, яго грамадзянская актыўнасць. Не дарэмна ж сам паэту трыпцiху "Роднае" пiсаў: "Усё ж, мне здаецца, што i само месца, дзе чалавек нарадзiўся, вырас, чымсьцi -- ды якое там "чымсьцi" -- усiм светам, якiм i ёсць напачатку для чалавека месца яго нараджэння, -- уваходзiць у чалавека, творьщь яго i, вядома ж, па-свойму ўпрыгожвае, бо ў святле нашых душ --святло блакiту i яснага сонейка, што зазiрала ў матчыны вокны".
Нарадзiўся А.А. Лойка 1 мая 1931 года ў г. Слонiме Гродзенскай вобласцi ў сям'i фельчара. "Мае першыя святло, прастор i любоў -- Слонiм", -- зазначае сам паэт. Чынны ўдзел у выхаваннi эмацыянальна-паэтычнага ўнука прыняў дзед па бацьку -- Цiмох, якi быў славутым у шчараўскiх ваколiцах знахарам, што ўмеў "загаварыць" словам людскiя хваробы. Мацi Марыя Іванаўна любiла лiтаратуру, вусна-паэтычнае слова. Яшчэ ў дзяцiнстве будучы пiсьменнiк пазнаёмiўся з песнямi М. Забэйды-Сумiцкага, пласцiнкi якога мог слухаць дома. Нацыянальнаму напрамку ў паэтычным выхаваннi спрыяў той факт, што сшытак з першымi вершамi з дапамогай мацi трапiў да С. М. Новiка-Пяюна, якi аддаў iх у "Баранавiцкую газету".
Мусiць так i трэба, каб у багатым на канчатковы плён творчым жыццi супалi спрыяльныя акалiчнасцi -- абставiны i сустрэчы з людзьмi, што станоўча ўплываюць на пiсьменнiцкi лёс. Шырокi прасцяг паэзii, прозы, лiтаратуразнаўства, што адкрыўся i быў засвоены А.А. Лойкам, тлумачыцца i гiстарычнай падзеяй уз'яднання ў вераснi 1939 года Усходняй i Заходняй Беларусi i вучобай напачатку студэнтам, а пазней i аспiрантам на фiлалагiчным факультэце БДУ, i творчай падтрымкай Ю. С. Пшырковым, М. Аўрамчыкам, У. Дамашэвiчам.
Ужо ў першых паэтычных кнiгах "На юначым шляху" (1959), "Задуменныя пралескi" (1961), "Дарогi i летуценнi" (1963), "Блакiтнае азерца" (1965) выявiлiся шчырасць i непасрэднасць пачуцця, прастата думкi, схiльнасць да выкарыстання ў сваёй творчасцi народных форм i вобразаў. Пафас многiх радкоў складае радасць iснавання лiрычнага героя, сугучнасць яго адчуванняў тагачаснай рэчаiснасцi.
У пасляваеннае дзесяцiгоддзе паэт разам з народам радуецца пераможнаму канцу вайны ("Пралескi ў акопах", "І тост i песнi ўсе мае за вас", "Квiтней, зямля!", "Каля вёскi Панары"). Для паэта А. Лойкi вобраз мацi-Радзiмы нязменна асацыiруецца з роднай мацi, краявiдамi дзяцiнства, з адказнасцю за лёс усяго жывога. Усё сапраўднае нараджаецца ў яго творчасцi з асабiста перажытага, асабiста перадуманага. Нядзiва, што менавiта ў А.А. Лойкi мог нарадзiцца такi шчыры гiмн жыццю, беларускай прыродзе, чалавеку стваральнай працы, як паэма "Лясная песня". Крытыка аднадушна высока ацанiла паэму, убачыла ў ёй парог, за якiм бычыцца паэтычная сталасць Алега Антонавiча Лойкi. Кожны радок паэмы -- дакладны, важкi. Ён напiсаны на адным дыханнi выказаць даўно вынашанае пачуццё любовi да роднай стараны, калi пачуццё гэта змястоўна напоўненае веданнем гiсторыi краю, шчымлiвасцю вымушанай ростанi на працяглы час, сыноўнiм жаданнем упрыгожыць родныя мясцiны. Грамадзянская палкасць аўгара паэмы бачыцца ў кантэксце нацыянальнай паэзii. Прыкладна ў той жа час А.А. Лойка даследаваў творчасць Якуба Коласа. Вынiкам стала кнiга "Новая зямля" Якуба Коласа. Вытокi, велiч, хараство" (1961). А таксама аналiтычна прачытаў творы беларускай лiтаратуры поруч з польскай. У 1963 годзе з друку выйшла манаграфiя "Беларуска-польскiя лiтаратурныя ўзаемасувязi ў ХХ ст."
Тое, што ў асобе А.А. Лойкi чытач мае i паэта, i даследчыка лiтаратуры -- адна з прычын наватарства пiсьменнiка, шматлiкiх тборчых пошукаў. У сённяшняй беларускай паэзii Алег Антонавiч вядомы i як аўтар балад. Амаль ва ўсiх зборнiках яго паэзii адметнае месца займае жанр балады. Вiдаць, прыхiльнасць творцы тлумачыцца ў пэўнай ступенi рамантычнай прыўзнятасцю мыслення, гераiчным пафасам, якiх i патрабуе баладная форма. У лепшых творах ("Балада пра беленькiя чаравiчкi", "Балада аб матчыным сэрцы", "Балада аб першым днi", "Балада пра свойскi хлеб" i iнш.) А.А. Лойка падымаецца да шчымлiва-ўзнёслага апявання подзвiгу герояў, знаходзiць канкрэтныя характэрныя дэталi, якiя садзейнiчаюць нараджэнню мастацкага вобраза. У А.А. Лойкi баладны жанр цесна звязаны з гiсторыяй, яго культурай. Можна прыгадаць балады "Каб не плакалi конi", "Балада васiлькоў", "Балада пра Фiлiповiча". Таму лагiчным стала нараджэнне цыкла "Продкi" ў зборнiку "Пачуццi" (1976), яго складаюць "Лямантацыi Кiрылы Тураўскага", "Партрэт Сымона Буднага", "Сустрэча з Казiмiрам Лышчынскiм", вершы "Цётка", "Львоўскiя элегii". Напружаны, драматычны сюжэт, так характэрны для баладнага жанру ў А.А. Лойкi, як бы ўраўнаважваецца лiрычнай раздумнасцю, поўнай шчырага пачуцця, любоўю паэта да ўсiх праяў жыцця.
У паэзii Алега Антонавiча струменiць захапленне звычайным, штодзённым, простай радасцю ад судакранання з цудам жыцця. Дабрата, шчырасць лiрычнага героя, аптымiстычнае стаўленне да жыцця найбольшае мастацкае ўвасабленне знаходзяць у паэмах з моцным лiрычна-пачуццёвым струменем, шырока разгорнутым у часе сюжэтам, паэмах-споведзях па форме.
Прафесар БДУ А.А. Лойка -- апантаны выхавальнiк паэтычных, навуковых i настаўнiцкiх талентаў.
Такая адметнасць паэзii А.А. Лойкi, як спавядальная шчырасць, умельства стварыць побытавы малюнак, здольнасць да непасрэднасцi перажыванняў, спрыяе творчасцi для дзяцей. Дзiцячая паэзiя Алега Антонавiча -- поўная светлых захапленняў, багатых пачуццяў, радасцi жыцця (кнiгi "Дзе хто начуе?" i "Пра дзеда Аяяй i бабку Оёёй").
Вельмi арганiчнымi бачацца ў творчасцi А.А. Лойкi раманы-эсэ пра Янку Купалу (1982) i Францыска Скарыну (1989), якiя выйшлi ў папулярнай серыi ЖЗЛ -- першыя раманы пра беларусаў у гэтай серыi.
А.А. Лойка -- паэт, празаiк, лiтаратуразнаўца, настаўнiк прыгожага пiсьменства -- да ўсяго яшчэ i вялiкi аматар-чытач паэзii. Яна для яго -- самае дарагое, запаветнае. Чужое высокае мастацтва паэтычнага радка ён робiць сваiм, блiзкiм са светлай радасцю адкрыцця. На беларускую мову пераклаў кнiгу выбраных твораў французскага паэта Поля Верлена "У месяцовым ззяннi" (1974), кнiгу І. В. Гётэ "Спатканне i ростань" (1981), паасобныя творы Р. Гамзатава, А. Мiцкевiча, І. Крушальнiцкага.
Напярэдаднi юбiлею еталасцi i плёну беларускi чытач атрымаў чарговую кнiгу паэзii А.А. Лойкi з сiмвалiчнай назвай "Неўмiручасць". Слынны лiтаратуразнаўца, творца, настаўнiк, слушна прысягае ў вершы "Фiлолагу":
Пасля цябе, Божа,
А можа, перад Табой
Я там, дзе ўсё прыгожа
Мiж вечнасцю i журбой.
Творчасць А.А. Лойкi азорана сапраўдным гуманiзмам, улюбёнасцю ў жыццё i людзей. Яна выпраменьвае як самую вялiкую каштоўнасць на зямлi -- веру ў чалавека, у яго стваральныя магчымасцi. Шляхi да дабра, чысцiнi, светласцi ў чалавеку заўсёды iдуць праз сумненнi i пакуты.
Academy |