THE NATIONAL ACADEMY OF SCIENCES OF BELARUS


Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus
(Vestsi Natsiyanalnai Akademii Navuk Belarusi)
SERIES OF HUMANITARIAN SCIENCES

Published by The Belaruskaya Navuka Publishing House, Minsk, Republic of Belarus

Separate article from Number 4, 2000 (p. 136)

Journal

ВУЧОНЫЯ БЕЛАРУСI. SCIENTISTS OF BELARUS

Сторажаў М.В., Семянкоў В.І.
Валерый Гур'евіч Ціхіня (Да 60-годдзя з дня нараджэння)
Storazhaw M.V., Semyankow V.I.
Valery Gurievich Tihinya (To 60th anniversary).

1 кастрычніка 2000 года спаўняецца 60 год вядомаму беларускаму юрысту, члену-карэспандэнту НАН Беларусі, доктару юрыдычных навук, прафесару, Заслужанаму юрысту Рэспублікі Беларусь Ціхіне Валерыю Гур'евічу.

Валерый Гур'евіч нарадзіўся ў г.п. Капаткевічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і служачага. Працоўны шлях пачаў у 1956 годзе справаводам народнага суда Васілевічскага раёна. Пасля заканчэння ў 1963 годзе Белдзяржуніверсітэта працаваў навуковым супрацоўнікам Мінскага НДІ судовых экспертыз, загадчыкам крыміналістычнай лабараторыі БДУ, з 1966 года -- у органах пракуратуры. Пасля абароны кандыдацкай дысертацыі са снежня 1974 г. В.Г. Ціхіня займаўся навуковай і педагагічнай дзейнасцю. У красавіку 1983 г. выбраны дэканам юрыдычнага факультэта БДУ, у снежні 1986 г. -- прызначаны прарэктарам па навуковай рабоце БДУ. На сесіі Вярхоўнага Савета БССР у кастрычніку 1989 года выбраны міністрам юстыцыі БССР.

З 1990--1991 гг. -- сакратар ЦК КПБ. У 1990--1996 гг. Валерый Гур'евіч -- дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, намеснік Старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.

3 1996 г. па 1999 г. займаўся педагагічнай дзейнасцю, з'яўляўся Прэзідэнтам Беларускага фонда прававога супрацоўніцтва. У верасні 1999 г. В.Г. Ціхіня выбраны загадчыкам кафедры грамадзянска-прававых дысцыплін і міжнароднага права Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта і на гэтай пасадзе працуе па цяперашні час. Пад яго навуковым кіраўніцтвам працуюць 15 кандыдатаў і саіскальнікаў.

Валерый Гур'евіч паспяхова сумяшчае педагагічную дзейнасць з навуковай працай. Яго пяру належыць 215 навуковых прац па канстытуцыйнаму праву, грамадзянскаму і грамадзянска-працэсуальнаму праву, сямейнаму праву, працоўнаму праву і крыміналістыцы. Ён вядомы таксама ў рэспубліцы, краінах СНД і іншых дзяржавах як аўтар падручніка па міжнароднаму прыватнаму праву. Індывідуальна і ў сааўтарстве ім выдадзена 8 падручнікаў, 19 манаграфій і 25 навукова-практычных дапаможнікаў, шмат з якіх ужываюцца ў судовай практыцы, законатворчасці і вучэбным працэсе.

В.Г. Ціхіня прымаў непасрэдны ўдзел у распрацоўцы праекта Канстытуцыі (Асноўнага Закона) Рэспублікі Беларусь, якая прынята ў сакавіку 1994 года.

Шмат увагі вучоны надае падрыхтоўцы кваліфікаваных кадраў, дапамагае іх творчаму росту. Ён падрыхтаваў 9 кандыдатаў навук, кансультуе напісанне шэрага доктарскіх дысертацый, выступае апанентам пры абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый. Вялікі ўклад Валерыя Гур'евіча ў развіццё беларускай навукі адзначаны яго абраннем у 1994 годзе членам-карэспандэнтам НАН Беларусі.

Калегі па рабоце адзначаюць такія асабістыя якасці В.Г. Ціхіні, як прынцыповасць і добразычлівасць, тактычнасць і імкненне прыйсці на дапамогу людзям, памяркоўнасць, дабрату і чалавечнасць.

За вялікія заслугі ў галіне юрыспрудэнцыі В.Г. Ціхіня ўзнагароджаны медалём "За працоўную доблесць" (1970), ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1986), яму прысвоена ганаровае званне Заслужанага юрыста БССР (1990).

Сваё 60-годдзе В.Г. Ціхіня сустракае ў росквіце духоўных і фізічных сіл. Наперадзе новыя планы і задумы. Навуковая грамадскасць, калегі, сябры, вучні шчыра віншуюць дарагога юбіляра і ад усёй душы жадаюць яму моцнага здароўя, далейшых поспехаў у ажыццяўленні творчых планаў, дасягнення новых вяршыць на ніве развіцця юрыдычнай навукі і падрыхтоўкі юрыдычных кадраў.

Journal Top


NASB
Academy
Return to The NASB Presidium Information Server Home Page


Designed and maintained by Dr. Nikolai N. Kostyukovich. Last updated: January 4, 2001
Created with assistance of Dr. Ignatii I. Korsak
Copyright © 2001 The National Academy of Sciences of Belarus
Copyright © 2000 The Belaruskaya Navuka Publishing House