![]() |
ВЕСЦІ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ АКАДЭМІІ НАВУК БЕЛАРУСІ Серыя гуманітарных навук Выдавецтва Беларуская навука, Мінск, Рэспубліка Беларусь Часопіс "Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук" асвятляе пытанні тэорыі і вынікі навуковых работ інстытутаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і іншых навукова-даследчых устаноў краіны ў галіне гісторыі, эканомікі, філасофіі, сацыялогіі, права, этнаграфіі, фальклору, літаратуразнаўства, мовазнаўства, мастацтвазнаўства. Публікуюцца таксама рэцэнзіі, анатацыі дэпаніраваных артыкулаў, хроніка навуковага жыцця НАН Беларусі і іншыя матэрыялы. Разлічаны на супрацоўнікаў навукова-даследчых інстытутаў, прафесарска-выкладчыцкі састаў, студэнтаў, аспірантаў, прапагандыстаў, настаўнікаў. |
1. Артыкул падаецца ў двух экзэмплярах на беларускай мове.
Да артыкула неабходна вызначыць індэкс па Універсальнай дзесятковай класіфікацыі (УДК).
Артыкул суправаджаецца накіраваннем установы, у якой выканана даследаванне, выпіс-кай з пратакола пасяджэння вучонага савета, аддзела або кафедры, рэцэнзіяй.
2. Аб'ём артыкула (тэкст, літаратура, рэферат на рускай мове, рэзюмэ на англійскай мове, табліцы) не павінен перавышаць 15 старонак. Рэферат (2 экз.) і рэзюмэ (2 экз.) падаюцца на асобных лістах. Колькасць малюнкаў -- не больш трох.
3. Літаратура, выкарыстаная ў артыкуле, падаецца на асобным лісце; спасылкі ў тэксце даюцца парадкавым нумарам у квадратных дужках (напрыклад, |1|). Спіс літаратуры павінен быць аформлены такім чынам:
а) для кніг: прозвішча аўтара, ініцыялы, поўная назва кнігі, месца выдання, год выдання, нумар тома;
б) для часопісных артыкулаў: прозвішча аўтара, ініцыялы, поўная назва артыкула, назва часопіса, год, нумар, старонкі ад -- да;
в) для газет: назва газеты, год, лічба, месяц.
4. Спасылкі на неапублікаваныя працы не дазваляюцца.
5. На асобным лісце ўказваюцца прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, яго адрас, нумар тэлефона і поўная назва ўстановы, дзе ён працуе.
6. Разам з артыкулам падаецца дыскета стандартнага фармату.
Пажадана Word пад Windows, Маcintosh. Для формул -- формульны рэдактар Word. Маг-чымы матэрыял, набраны ў тэкставых рэдактарах падWindows, выдавецкай сістэме (BC) Page Maker (Macintosh). Тэкст раздзела BC Ventura павінен быць прадстаўлены ў фармацс ASCII (DOS). Тэксты, якія набіраюцца ў Лексіконе (Meltiedit i г. д.), павінны быць выключаны ўлева, мець абзацны водступ, не змяшчаць пераносы слоў і падзел старонак.
Малюнкі даюцца ў выглядзе асобных файлаў у фармаце TIF (для ІВМ) або ў фарматах, створаных у пакетах Photoshop, Coreldraw, Adobe Illustrator (ІВМ, Macintosh). Сфарміраваны ў Word графічны малюнак аб'яднаць у групу або зрабіць яго праз опцыю стварэння малюнка.
7. Карэктуры артыкулаў аўтарам, як правіла, не дасылаюцца. У выпадку пасылкі карэкту-ра павінна быць вернута ў рэдакцыю не пазней наступнага дня пасля атрымання яе аўтарам. Затрымка карэктуры не прыпыняе друкаванне артыкула.
8. У тым выпадку, калі аўтару вяртаецца артыкул для выпраўлення або скарачлшя, датаіі падачы лічыцца дзень атрымання рэдакцыяй канчатковага тэксту.
Акадэмія |