THE NATIONAL ACADEMY OF SCIENCES OF BELARUS


Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus
(Vestsi Natsiyanalnai Akademii Navuk Belarusi)
SERIES OF PHYSICAL-ENGINEERING SCIENCES

Published by The Belaruskaya Navuka Publishing House, Minsk, Republic of Belarus

Separate article from Number 4, 1999 (pp. 150--151)

Journal

ВУЧОНЫЯ БЕЛАРУСI. SCIENTISTS OF BELARUS

Г.А. Анісовіч, В.С. Танаеў, Г.В. Рымскі, С.У. Абламейка, М.П. Савік
Аляксандр Міхайлавіч Шырокаў (Да 75-годдзя з дня нараджэння)
Anisovich G.A., Tanayeu V.S., Rymski G.V., Ablameika S.U., Savik M.P.
Alexander Mikhailovich Shyrokov (On his 75th birthday)

Вядомаму беларускаму вучонаму ў галіне тэхнічнай кібернетыкі і інфарматыкі, члену-карэспандэнту НАН Беларусі, заслужанаму дзеячу навукі і тэхнікі Беларусі, доктару тэхнічных навук, прафесару Аляксандру Міхайлавічу Шырокаву споўнілася 75 гадоў. На Беларусі яго ведаюць яшчэ і як абаронцу Айчыны, як выдатнага педагога, арганізатара вышэйшай школы, як паэта, галоўнага рэдактара літаратурна-мастацкага часопіса і багатага душой чалавека.

Нарадзіўся А.М. Шырокаў 14 верасня 1924 г. у вёсцы Зааўраг Просніцкага раёна Вяцкай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1939--1941 гг. вучыўся ў Пішчальскім лесахімічным тэхнікуме, дзе паспеў да вайны скончыць два курсы. Са жніўня 1941 г. працаваў адзін год у Руднікоўскім лясгасе спачатку лесатэхнікам, а потым памочнікам ляснічага. У 1942-1943 гг. прайшоў паскораны курс навучання ў вучылішчы зенітнай артылерыі ў Ніжнім Ноўгарадзе. Са жніўня 1943 г. да лігтеня 1945 г. -- камандзір агнявога ўзвода зенітна-артылерыйскага палка А.М. Шырокаў паслядоўна ў Закаўказскай зоне ППА (прыкрыцце Грозненскіх нафтапро мыслаў) і 3-ім Украінскім фронце. Баявы шлях яго пралег праз Украіну, Польшчу і Германію.

Пасля Перамогі А.М. Шырокаў далейшае жыццё прысвяціў войску, прабыўшы ў арміі і ваенных навучальных установах у агульнай складанасці амаль чатыры дзесяцігоддзі. Калі ён служыў у Кіеве памочнікам начальніка штаба дывізіёна, потым тэхнікам па радыёлакацыі ў сваім палку, скончыў у 1948 г. кіеўскую вячэрнюю школу № 1 з залатым медалём. У тым жа годзе яго залічылі слухачом радыётэхнічнага факультэта Артылерыйскай радыётэхнічнай акадэміі імя Маршала Савецкага Саюза Л. А. Говарава ў Харкаве. Скончыў яе ў 1953 г., адюнктуру пры ёй -- у 1959 г., прапрацаваўшы да гэтага тры гады старшым выкладчыкам у сваім родным вучылішчы зенітнай артылерыі. У alma mater, дзе ён у 1960 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па праблеме устойлівасці сістэм сачэння, таксама працаваў выкладчыкам, дацэнтам.

3 1963 г. жыццё А.М. Шырокава звязана з Беларуссю, дзе ён пачаў займацца навукова-педагагічнай дзейнасцю ў Мінскім вышэйшым інжынерным зенітным ракетным вучылішчы проціпаветранай абароны. Менавіта на беларускай зямлі ён адбыўся як буйны вучоны, армейскі і цывільны педагог, арганізатар вышэйшай адукацыі, творца. Вось ступені яго росту. Начальнік кафедры. Чарговае вайсковае званне -- палкоўнік-інжынер. Напружаная і плённая навуковая праца па тэорыі надзейнасці і эксплуатацыі складаных радыёэлектронных сістэм, метадах ацэнкі і забеспячэння іх якасці. Шэраг вынаходстваў. Дзесяткі навуковых артыкулаў, апаратна-праграмных распрацовак і комплексаў спецыяльнага прызначэння (усяго іх больш 200). Апублікаваныя ў Маскве і Мінску навуковыя манаграфіі (усяго іх 8).

Атрыманыя тэарэтычныя вынікі, распрацаваныя метады ацэнкі характарыстык якасці складаных тэхнічных сістэм на ранніх этапах іх праектавання, рэалізацыі і ў працэсе эксплуатацыі ўвайшлі ў доктарскую дысертацыю. Яе А.М. Шырокаў бліскуча абараняе ў Маскве ў 1971 г. У гэты ж перыяд прызначаецца намеснікам начальніка вучылішча па навучальнай і навуковай працы. У 1973 г. А.М. Шырокаву прысвойваецца званне прафесара. Адзін за другім абараняюцца яго вучні і становяцца спецыялістамі вышэйшай кваліфікацыі -- кандыдатамі і дактарамі навук. Да яго, працавітага, добразычлівага, кампетэнтнага навуковага і педагагічнага кіраўніка, цягнецца моладзь. У прафесара адметная якасць -- паважліва лічыцца са сваімі вучнямі як з асобамі і грамадзянамі.

Да А.М. Шырокава прыходзіць шырокае навуковае прызнанне. За дасягненні ў навуцы і стварэнне складаных радыёэлектронных прыладаў, кібернетычных сістэм ён у 1975 г. атрымлівае ганаровае званне Заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Беларусі. Яшчэ праз два гады абіраецца членам-карэспандэнтам Беларускай акадэміі навук. Тым самым стаў першым у вучылішчы носьбітам такіх высокіх навуковых званняў. Інтэнсіўна працягваў даследаванні ў галіне вызначэння заканамернасцей эвалюцыі складаных тэхнічных сістэм і новых вынікаў тэорьп камплектавання.

3 1976 г. А.М. Шырокаў уваходзіць у склад ВАК СССР і выбіраецца членам прэзідыума гэтага вышэйшага дзяржаўнага органа, што кіруе прысуджэннем вучоных ступеняў і прысваеннем навуковых званняў. Адначасова ён -- старшыня спецыялізаванага савета па прысуджэнню ступені кандыдата тэхнічных навук пры МВІЗРВ. Член Камітэта па Дзяржаўных прэміях Беларусі ў галіне навукі і тэхнікі. Яму належыць адна зпершых у СССР манаграфія па надзейнасці, эксплуатацыі і прагназаванні характарыстык якасці электроннай апаратуры, а кніга "Надежность радиоэлектронных устройств" (М., 1972) з'яўлялася вучэбным дапаможнікам для студэнтаў тэхнічных вну.

3 1980 г. А.М. Шырокаў прафесар БДУ, загадчык кафедры і дэкан факультэта радыёфізікі і электронікі. Выходзіць з друку яго кніга "Основы теории комплектования" (1987 г.). За шматгадовую навукова-педагагічную дзейнасць узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Беларусі (1984). Мае ордэны і медалі.

3 1990 г. А.М. Шырокаў -- арганізатар і рэктар Інстытута сучасных ведаў, першай у Беларусі недзяржаўнай вышэйшай навучальнай установы. У ім функцыянуюць дзесяць факультэтаў, у тым ліку гуманітарны і мастацтва, філіялы ў Брэсце, Віцебску, Гродне. У інстытуце ўкараняюцца новыя інфармацыйныя навучальныя тэхналогіі па розных галінах ведаў. На ўсіх факультэтах праводзіцца паглыбленае вывучэнне замежнай мовы, персанальных ЭВМ, псіхалогіі.

Усюды, дзе б ні працаваў А.М. Шырокаў, ён пакінуў важкі след сваіх спраў. Яго, захопленага і мудрага чалавека, лічаць сваім Настаўнікам многія сотні ўдзячных вучняў. Сярод іх шэсць дактароў і звыш пяцідзесяці кандыдатаў навук, лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Беларусі, члены міжнародных акадэмій інфарматызацыі, кіравання і іншых прэстыжных навуковых таварыстваў. Зараз ён уваходзіць у склад некалькіх саветаў па абароне дысертацый. Аляксандр Міхайлавіч Шырокаў уключаны у лік 2000 лепшых людзей свету ХХ стагоддзя Міжнародным біяграфічным цэнтрам у Кембрыджы.

Сардэчна зычым Аляксандру Міхайлавічу моцнага здароўя, бадзёрага настрою і далейшых здзяйсненняў на карысць беларускага народа.

Top Journal


NASB
Academy
Return to The NASB Presidium Information Server Home Page


Designed and maintained by Dr. Nikolai N. Kostyukovich. Last updated: October 17, 2003
Created with assistance of Dr. Ignatii I. Korsak
Copyright © 1999-2003 The National Academy of Sciences of Belarus
Copyright © 1999 The Belaruskaya Navuka Publishing House
| MP3 foundry| albums MP3 download| download mp3| download best mp3 tracks| mp3 albums collection