ДАКЛАД
Пра стан і перспектывы развіцця навукі
ў Рэспубліцы Беларусь, па выніках 2002 года
Даклад уяўляе сабой штогадовую справаздачу Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь пра стан галіны "Навука і навуковае абслугоўванне". Абагульняе звесткі аб развіцці беларускай навукі, інавацыйнай дзейнасці і выкананні дзяржаўных праграм у 2002 годзе. Даецца ацэнка эфектыўнасці навукова-даследчай і практычнай дзейнасці, а таксама перспектыў развіцця ў будучым, з улікам існуючых напрамкаў навуковых даследаванняў і распрацовак, рэалізацыі прынятых прыярытэтаў і тэндэнцый пры фарміраванні кадравага патэнцыялу і матэрыяльна-тэхнічнай базы навукі. Па выніках аналізу фарміруюцца вывады і прапановы.
У 2002 годзе ў Беларусі праведзена значная работа па ўдасканаленню структуры кіравання у навукова-тэхнічнай сферы, укараненню распрацовак у народную гаспадарку, каардынацыі розных этапаў стварэння і арганізацыі вытворчасці новай прадукцыі. Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 сакавіка 2002 года №7 "Аб удасканаленні дзяржаўнага кіравання ў сферы навукі" створаны Камітэт па навуцы і тэхналогіях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (КНТ), Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь (ВАК) і рэарганізавана НАН Беларусі. Устаноўлена, што КНТ, ВАК і НАН Беларусі ствараюць сістэму органаў дзяржаўнага кіравання ў сферы навукі.
У адпаведнасці з даручэннямі Кіраўніка дзяржавы КНТ і НАН Беларусі паслядоўна рэалізуецца комплекс мер па арганізацыйна-эканамічнаму рэгуляванню развіцця навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, абароне правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці. У 2001-2002 гг. і ў бягучы перыяд, КНТ, НАН Беларусі з удзелам Мінадукацыі і іншых органаў дзяржаўнага кіравання, у сувязі з праведзенай па ініцыятыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь рэарганізацыяй навукова-тэхнічнай сферы, падрыхтаваны і ўнесены на разгляд Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь шэраг асноватворных дакументаў: "Канцэпцыя інавацыйнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2003-2007 гг." (зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 31 ліпеня 2003 г. №1016), "Канцэпцыя сістэмы аховы інтэлектуальнай уласнасці ў Рэспуліцы Беларусь на 2003-2005 гг.", "Канцэпцыя далейшага развіцця навукі ў Рэспубліцы Беларусь". Міністэрствам эканомікі з удзелам органаў дзяржаўнага кіравання падрыхтаваны праект "Праграмы павышэння канкурэнтаздольнасці і структурнай перабудовы беларускай эканомікі". Распрацаваны прыярытэтныя напрамкі навукова-тэхнічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь на 2003-2005 гады, праект Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па гэтаму пытанню пасля абмеркавання навуковай грамадскасцю ўнесены ў Савет Міністраў. Па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2003 года № 09/66 П 1679 Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь і НАН Беларусі неабходна да 25 ліпеня 2003 года ўнесці ўпамянуты праект Указа на зацвярджэнне Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь. Распрацаваны і зацверджаны Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь "План мерапрыемстваў па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы навукі на 2002-2003 гады" і "Праграма неадкладных мер па развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы навукі на 2003 год з прапановамі па матэрыяльна-тэхнічным перааснашчэнні навуковых арганізацый рэспублікі на 2003-2005 гады".
У 2002 годзе праведзена работа па канцэнтрацыі фінансавых рэсурсаў на вырашэнне навукова-тэхнічных задач развіцця прыярытэтных галін эканомікі. КНТ сумесна з Мінфінам і Мінэканомікі падрыхтавана і зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 30 верасня 2002 года №1346 "Палажэнне аб парадку фарміравання і выкарыстання сродкаў інавацыйных фондаў", якім прадугледжана накіроўваць не менш 30% сродкаў гэтых фондаў на фінансаванне НДВК(Т)Р і асваенне іх вынікаў у вытворчасці. Устаноўлена адказнасць юрыдычных асоб за неабгрунтаванае атрыманне ці выкарыстанне не па мэтавым прызначэнні бюджэтных сродкаў.
Атрымалі далейшае развіццё праграмна-мэтавыя метады. Па ініцыятыве КНТ галіновыя рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання ў 2002 годзе здзейснілі фарміраванне дзяржаўных мэтавых праграм развіцця прыярытэтных галін эканомікі, што дазволіць лепш узгадніць сумесныя дзеянні навукі і вытворчасці. Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь адобрана ініцыятыва КНТ у адносінах дадзеных дзяржаўных мэтавых праграм, у якіх павінна прадугледжвацца выкарыстанне айчынных распрацовак і прыцягненне, дзе гэта мэтазгодна, сусветных навукова-тэхнічных дасягненняў. Распрацаваны і ўнесены ў Савет Міністраў прапановы па ўзбуйненні дзеючых дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм.
Актывізавалася праца па фарміраванні навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ў рэгіёнах Беларусі, асноўным механізмам здзяйснення якой з'яўляюцца рэгіянальныя навукова-тэхнічныя праграмы. Па прапанове КНТ Брэсцкім і Магілёўскім аблвыканкамамі прыняты рашэнні аб стварэнні ў аблвыканкамах штатных структур, якія будуць каардынаваць навукова-тэхнічную і інавацыйную дзейнасць, вырашаюцца пытанні стварэння абласных інавацыйных фондаў (Брэсцкі, Віцебскі, Магілёўскі аблвыканкамы).
НАН Беларусі зрабіла перагляд пераліку дзеючых дзяржаўных праграм фундаментальных навуковых даследаванняў (ДПФНД). Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 студзеня 2002 г. №111 зацверджаны пералік прыярытэтных напрамкаў фундаментальных навуковых даследаванняў Рэспублікі Беларусь на 2002-2005 гады. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 мая 2003 года №594 зацверджаны пералік дзяржаўных праграм фундаментальных і арыентаваных фундаментальных даследаванняў на 2003-2005 гады, які уключае 7 ДПФНД і 30 дзяржаўных праграм арыентаваных фундаментальных даследаванняў. Пастановай Савета Міністраў ад 26 верасня 2003 года № 1218 зацверджаны пералік дзяржаўных праграм прыкладных навуковых даследаванняў на 2003-2005 гады.
У 2002 годзе павысілася выніковасць выканання навуковых даследаванняў у рамках ДПФНД. Па выніках навукова-даследчых работ выканаўцамі заданняў ДПФНД апублікавана 249 манаграфій (з іх 25 за мяжой), 8411 навуковых артыкулаў (з іх 2369 за мяжой), 99 зборнікаў навуковых прац, 231 падручнік і вучэбны дапаможнік, 27 даведачных энцыклапедычных выданняў. Акрамя гэтага, апублікавана каля 5000 тэзісаў дакладаў у матэрыялах больш чым 1900 рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцый, атрымана 163 ахоўных дакумента.
У 2002 годзе выконваліся 32 дзяржаўныя, 9 галіновых, 6 рэгіянальных навукова-тэхнічных праграм, здзяйснялася навуковае забеспячэнне дзвюх прэзідэнтскіх праграм і 12 дзяржаўных народнагаспадарчых і сацыяльных праграм. Аналіз эфектыўнасці завершаных дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм (ДНТП) засведчыў, што бюджэтныя сродкі, накіраваныя на іх выкананне, вяртаюцца ў бюджэт у выглядзе падаткаў з продажу прадукцыі, створанай на аснове ўкаранёных распрацовак, у сярэднім на працягу 1,5-2 гадоў. Найбольш эфектыўнымі з'яўляюцца ДНТП "Тэлебачанне", "Белаўтатрактарабудаванне" і "Будаўнічыя матэрыялы і тэхналогіі".
З 1501 заданняў навукова-тэхнічных праграм і праектаў у 2002 годзе выканана і ў поўным аб'ёме 1470 (98% ад агульнай колькасці заданняў). У выніку ў 2002 годзе створана і даведзена да стадыі практычнага прымянення 118 новых найменняў машын, абсталявання і прыбораў, 134 наймення матэрыялаў і рэчываў, 137 тэхналагічных працэсаў і 58 сістэм і комплексаў, у сортавыпрабаванне перададзена 32 сарты і гібрыды сельскагаспадарчых культур, сфарміравана 7 статкаў і ліній сельскагаспадарчых жывёл.
На працягу 2002 года КНТ праведзена значная работа па каардынацыі і ўдасканаленні заключных этапаў стварэння навукова-тэхнічнай прадукцыі, якая распрацоўваецца ў межах дзяржаўных праграм усіх ўзроўняў.
У 2002 годзе ў адпаведнасці з 35 галіновамі планамі асваення вынікаў завершаных распрацовак, якія прыняты ў 21 рэспубліканскім органе дзяржаўнага кіравання і арганізацыях, падведамасных Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, выконваліся 1155 заданняў, з якіх 899 (77,8%) выкананы ў поўным аб'ёме, па 184 заданням здзейснена падрыхтоўка вытворчасці і наладжаны выпуск новай прадукцыі. Па 72 заданням (6,2%) выпуск новай прадукцыі не адбываўся, што звязана ў асноўным з незавершанасцю работ па падрыхтоўцы вытворчасці.
Сумарная вартасць новай прадукцыі, выпушчанай у 2002 годзе па планам асваення, склала 979,48 млрд. руб., што ў 5,97 раза перавышае сумарныя бюджэтныя асігнаванні, якія накіраваны на выкананне ДНТП у 1996-2000 гадах.
Галоўнымі прычынамі невыканання заданняў паводле звестак дзяржаўных заказчыкаў з'яўляюцца: адсутнасць на прадпрыемствах-вытворцах фінансавых сродкаў, неабходных для правядзення работы па асваенню новай прадукцыі; незавершанасць мерапрыемстваў па падрыхтоўцы новых вытворчасцей; адсутнасць заказаў ад спажыў-цоў; страта актуальнасці і недастатковая канкурэнтаздольнасць распрацовак, у тым ліку па прычыне іх маральнай устарэласці; правядзенне тэхнічнага пераабсталявання і рэканструкцыі прадпрыемстваў-вытворцаў.
Вынікі выканання ўказаных вышэй планаў асваення за 2002 год, у тым ліку кожнае невыкананае заданне, падвергнуты дэталёваму аналізу ў КНТ, а таксама разгледжаны дзяржаўнымі заказчыкамі на пасяджэннях калегій (Мінпрам, Дзяржстандарт, Мінсувязі), навукова-тэхнічных саветаў (Мінсельгаспрад, канцэрн "Белнафтахім", канцэрн "Беллегпрам", канцэрн парашковай металургіі), прэзідыума НАН Беларусі. Адначасова дзяржаўнымі заказчыкамі (за выключэннем Мінсельгаспрада) зацверджаны скарэкціраваныя і дапоўненыя планы асваення на 2003 год, а таксама прыняты меры, якія накіраваны на павышэнне выканаўчай дысцыпліны і адказнасці арганізацый-вытворцаў, безумоўнае выкананне ўказаных планаў у 2003 годзе, у тым ліку ўстаноўлена персанальная адказнасць за іх выкананне на ўзроўні намеснікаў кіраўнікоў арганізацый-дзяржаўных заказчыкаў.
У 2002 г. выконваўся 71 інавацыйны праект з агульным аб'ёмам фінансавання 4239825,5 тыс. руб., у тым ліку 3175325,5 тыс. руб. са сродкаў рэспубліканскага бюджэту, і 21 інавацыйны праект, фінансуемы на зваротнай аснове праз Беларускі інавацыйны фонд з агульным аб'ёмам фінансавання 1835670,1 тыс. руб., у тым ліку 930077 тыс. руб. са сродкаў рэспубліканскага бюджэта.
У 2001-2002 гадах па распрацоўках, якія выконваліся ў рамках праграм, атрыманы 241 патэнт і пададзена 377 заявак. Найбольшая вынаходніцкая актыўнасць па праграмах: "Белаўтатрактарабудаванне" (па 29 заданням праграмы атрымана 29 патэнтаў і пададзена 32 заяўкі), "Аграпрамысловы комплекс" (114 заданняў), - адпаведна 71 патэнт і 122 заяўкі, "Анкалогія" (22 заданні), - адпаведна 11 патэнтаў і 6 заявак, "Новыя матэрыялы і ахова паверхняў" (76 заданняў), - адпаведна 44 патэнты і 101 заяўка).
У цэлым па краіне ў 2002 годзе ў Дзяржаўным рэестры зарэгістраваны 691 вынаходніцтва, 339 карысных мадэлей, 86 прамысловых узораў, 12 сартоў раслін, 1675 таварных знакаў і 3 тапалогіі інтэгральных мікрасхем. Падрыхтавана і выдадзена 615 патэнтаў на вынаходніцтвы, 277 патэнтаў на карысныя мадэлі, 176 патэнтаў на прамысловыя ўзоры і 12 - на сарты раслін, 1653 пасведчанні на таварныя знакі і 1 пасведчанне на тапалогію інтэгральнай мікрасхемы.
Навуковыя даследаванні і распрацоўкі (ДР) у 2002 годзе здзяйсняліся больш чым у 300 навуковых арганізацыях, ВНУ, на буйных прамысловых прадпрыемствах. У выкананні іх было занята 30,7 тысяч чалавек, у тым ліку 18,5 тыс. даследчыкаў і 12,2 тыс. тэхнікаў і дапаможнага персаналу. Унутраныя выдаткі на ДР у 2002 годзе склалі 162,3 млрд. рублей - 94,2% да ўзроўню 2001 года.
Навукаёмістасць ВУП у Беларусі склала 0,73% (2001 г. - 0,81%), што ніжэй прагнозных паказчыкаў 2002 года (1,2%) і ў сувязі з гэтым павялічваецца складанасць дасягнення ў 2005 годзе навукаёмістасці ВУП 1,8%, як гэта прадугледжана Праграмай сацыяльна - эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001-2005 гг. Аналіз змянення структуры крыніц фінансавання дае падставу звязаць памяншэнне выдаткаў на ДР з паніжэннем часткі бюджэтных асігнаванняў з 50% у 2001 годзе да 43,7% у 2002 годзе. Доля бюджетнага фінансавання развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы навукі ў 2002 годзе таксама скарацілася і склала 4,35% ад агульных бюджэтных выдаткаў на навуку (у 2002 г. - 7,5%, 2001 г. - 6,0%). У параўнанні з устаноўленымі Законам Рэспулікі Беларусь "Аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 2002 год" паказчыкамі, дзяржаўныя навукова-тэхнічныя праграмы прафінансаваны бюджэтам на 78,9%, інавацыйныя праекты - на 83,3%, выдаткі на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы навуковых арганізацый склалі 94,0% да плану, на міжнароднае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва - 86,8%, на мерапрыемствы па падрыхтоўцы, павышэнню кваліфікацыі і атэстацыі навуковых кадраў - 87,9%.
У 2002 годзе па даднных Мінстата ў Беларусі створана 407 перадавых вытворчых тэхналогій. У іх распрацоўцы ўдзельнічала 150 арганізацый. З 407 тэхналогій 43,5% створана ў арганізацыях прамысловасці, 10,8% - вышэйшай адукацыі, 45,7% - навукі і навуковага абслугоўвання.
Усяго ў галінах прамысловасці, вышэйшай адукацыі, навуцы і навуковым абслугоўванні 595 прадпрыемстваў выкарыстоўваюць 13156 перадавых вытворчых тэхналогій. Найбольшая частка ўказаных тэхналогій сканцэнтравана ў прамысловасці (91%), навуцы і навуковым абслугоўванні (8,5%). Інавацыйна-актыўнымі вызначаны 325 прадпрыемстваў, ці 13,9% ад іх агульнай колькасці. Галоўнай крыніцай фінансавання інавацый былі ўласныя сродкі прадпрыемстваў (77,25%), сродкі пазабюджэтных фондаў (5,8%), замежных інвестараў (2,2%) і рэспубліканскага бюджэту (0,5%).
Аб'ём адгружанай прадпрыемствамі інавацыйнай прадукцыі ў 2002 годзе склаў 1733 млрд. рублей ці 9,3% ад агульнага аб'ёму адгружанай прадукцыі прамысловасці. У тэхналагічных абменах у прамысловасці ўдзельнічалі 164 прадпрыемствы.
У 2002 годзе ўдасканальвалася кадравая палітыка, галоўным накірункам якой з'явіўся не столькі колькасны рост вучоных, колькі павышэнне ўзроўню іх падрыхтоўкі. Аднак, істотнае (1408 чалавек, ці на 4,4%) скарачэнне ў 2002 годзе колькасці спецыялістаў, занятых даследаваннямі і распрацоўкамі, сведчыць аб недастатковасці прымаемых мер па развіццю ў краіне кадравага патэнцыялу навукі. Агульнае памяншэнне колькасці навуковых кадраў звязана ў асноўным з унутранай міграцыяй, аднак працягваецца міграцыя і замежная. Агульная колькасць эмігрантаў-вучоных і выкладчыкаў ВНУ з абследаваных арганізацый за перыяд 1996-2002 гг. склала каля 500 чалавек (з іх каля 30 дактароў навук, больш як 150 кандыдатаў навук). У 2002 годзе з Беларусі эмігрыравалі ці засталіся за мяжой пасля часовага там знаходжання каля 60 навуковых работнікаў і выкладчыкаў ВНУ, у т.л. і аспіранты (паводле даных Цэнтра маніторынгу міграцыі навуковых і навукова-педагагічных кадраў у Рэспубліцы Беларусь НАН Беларусі).
У 2002 годзе захавалася тэндэнцыя пагаршэння узроставай структуры даследчыкаў. З 1993 г. па 2002 г. доля даследчыкаў ва ўзросце 31-39 гадоў паменшылася ўдвая (з 32,3% да 16,7%), а ва ўзросце 60 годоў і старэй - узрасла ў 4,5 раза (з 2,6 да 11,7%). Застаецца вострай праблема прагрэсіруючага старэння навуковых кадраў НАН Беларусі: сярэдні ўзрост кандыдатаў навук - 50 годоў, дактароў навук - 60 годоў.
Атрымала далейшае развіццё міжнароднае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва. У 2002 годзе выконваліся 22 праекты ў рамках праграм міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва. Агульны аб'ём бюджэтнага фінансавання сумесных праектаў склаў амаль 352,4 млн. руб. Ва ўзаемаадносінах з замежнымі краінамі ў апошнія гады зроблены акцэнт на актывізацыю інавацыйнай дзейнасці, падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў, распаўсюджванне распрацовак беларускіх вучоных. У 2002 годзе беларускія навуковыя арганізацыі, прадпрыемствы і ВНУ прынялі ўдзел у шэрагу міжнародных мерапрыемстваў.
Дзеля рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі інфарматызацыі і кіравання нацыянальным інфармацыйным рэсурсам у НАН Беларусі створаны Нацыянальны цэнтр інфармацыйных рэсурсаў і тэхналогій.
Асноўныя вывады і прапановы. Створаная ў краіне сістэма кіравання навукова-тэхнічнай сферай дастаткова поўна ахоплівае ўсе яе аспекты і ў цэлым забяспечвае прымяненне прагрэсіўных метадаў кіравання - вызначэнне прыярытэтаў, праграмна-мэтавае планаванне рашэнняў найбольш актуальных праблем, абарону інтэлектуальнай уласнасці, экспертызу і адбор даследчых і інавацыйных праектаў, акумуляванне і накіраванае выкарыстанне фінан-савых рэсурсаў праз сістэму спецыяльных дзяржаўных і ведамасных фондаў, развіццё ўзаемавыгаднага міжнароднага супрацоўніцтва.
У 2002 годзе прыняты меры па пашырэнні статыстычнага назірання за інавацыямі. Уведзена справаздачнасць аб стварэнні і выкарыстанні перадавых вытворчых тэхналогій, аб інавацыйнай дзейнасці прадпрыемстваў прамысловасці. Усё гэта істотна павялічыла аб'ём выкарыстоўваемай інфармацыі у кіраванні. Аднак надзвычай важна і надалей развіваць навуковае і інфармацыйнае забеспячэнне дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі шляхам правядзення адпаведных даследаванняў у навуковых арганізацыях Мінэканомікі і Мінстата. Гэта звесткі аб камерцыйным абмене тэхналогіямі з замежнымі краінамі, аб выкарыстанні інфармацыйных тэхналогій і вытворчасці звязанай з імі прадукцыі (работ, паслуг), аб інавацыйнай дзейнасці малых прадпрыемстваў і інш.
Актывізавалася праца па асваенні навукова-тэхнічных дасягненняў. У выніку асваення выпуску новай прадукцыі, створанай у рамках ДНТП, выдаткаваныя на НДВК(Т)Р бюджэтныя сродкі вяртаюцца ў бюджэт за 1,5-2 гады.
Не зніжаючы патрабаванняў да выканаўчай дысцыпліны і якасці працы ўсіх звёнаў, адказных за абгрунтаванне зместу дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм і іншых арганізуючых дзеянняў, накіраваных на павышэнне тэхналагічнага ўзроўню вытворчасці ў сацыяльнай сферы, неабходна ў першую чаргу звярнуць увагу на агульныя ўмовы павышэння навукова-інавацыйнай дзейнасці, якія заключаюцца ў наступным:
З мэтай далейшага павышэння эфектыўнасці і ўзроўню здзяйсняемых фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў і распрацовак у 2003 г. НАН Беларусі сумесна з іншымі дзяржаўнымі заказчыкамі праграм і Саветам па каардынацыі фундаментальных і прыкладных даследаванняў неабходна:
КНТ мэтазгодна і надалей сумесна з Мінэканомікі і дзяржаўнымі заказчыкамі праграм па выніках года праводзіць дэталёвы аналіз выканання планаў асваення ў вытворчасці завершаных НДВК(Т)Р, фінансуемых з рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў, і ў сакавіку прадстаўляць адпаведную інфармацыю ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Пры гэтым неабходна:
Мэтазгодна аднавіць бюджэтныя рахункі арганізацый, якія ўдзельнічаюць у выкананні фінансуемых з бюджэту заданняў навукова-тэхнічных праграм, навукова-тэхнічнага забеспячэння народнагаспадарчых і сацыяльных праграм і інавацыйных праектаў, а таксама прадаставіць КНТ права не прымаць да разгляду і фінансавання за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту прапановы дзяржаўных заказчыкаў па правядзенні новых НДВК(Т)Р, выканаўцамі (спажыўцамі вынікаў) якіх выступаюць навуковыя арганізацыі (прадпрыемствы), што неаднаразова не забяспечвалі плануемыя паказчыкі навукова-тэхнічнага ўзроўню і канкурэнтаздольнасці праводзімых імі распрацовак, а для прадпрыемстваў-спажыўцоў - своечасовае асваенне атрыманых вынікаў у вытворчасці.
Асноўнымі напрамкамі дзейнасці ў вобласці кадравага забеспячэння развіцця навукі і інавацый на перыяд, які мае быць, з'яў-ляюцца:
Працягваецца скарачэнне рэсурсаў навукова-тэхнічнай дзейнасці (фінансавых, кадравых, матэрыяльна-тэхнічных), што у канчатковым выніку адбілася на памяншэнні адносін аб'ёмаў работ навуковых арганізацый да ВУП з 0,81% у 2001 годзе да 0,73% у 2002 годзе пры заданні на 2005 год 1,8%. Магчымасці навукова-тэхнічнага патэнцыялу, як фактару эканамічнага росту і павышэння канкурэнтаздольнасці эканомікі, такім чынам, зніжаюцца. Уяўляецца неабходным прадоўжыць працу па падрыхтоўцы прапаноў наконт павелічэння фінансавання навукі і інавацый з усіх крыніц, а таксама канцэнтрацыі фінансавых рэсурсаў на выкананні дакладных мэтавых праграм.
Аналіз стану навукі і яе ўплыву на інавацыйныя працэсы ў эканоміцы краіны пацвярджае вызначальнае значэнне айчынных даследаванняў і распрацовак для атрымання і выкарыстання новых ведаў, забеспячэння сучаснага ўзроўню вытворчасці і адукацыі, як умовы далейшага развіцця навукі і павышэння інавацыйнай актыўнасці ўсіх сфер эканомікі.