НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ
English Belarusian Russian

Выдавецкі дом "Беларуская навука"
Выдавецкі дом "Беларуская навука" (былое выдавецтва "Навука і тэхніка") выдае навуковыя працы вучоных акадэміі, а таксама даследчыкаў з іншых навуковых арганізацый і вышэйшых навучальных устаноў рэспублікі. Спецыялізуецца на выпуску навуковай літаратуры па гісторыі, філасофіі, сыцыялогіі, мове, літаратуры, мастацтву, медыцыне, фізіцы, геалогіі, тэхніцы, хіміі. Выдае таксама навукова-папулярную і даведачную літаратуру, навуковыя часопісы. У прыватнасці, "Беларуская навука" выдае галоўныя часопісы акадэміі Доклады Национальной академии наук Беларуси и Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Лінкі да старонак, што прадстаўляюць некаторыя з новых кніг Выдавецкага дому "Беларуская навука", прыведзены ніжэй:
Працы беларускіх вучоных, выдадзеныя "Беларускай навукай", карыстаюцца вялікім попытам у краінах СНД і далёкага замежжа. Выдавецтва мае ўласную паліграфічную базу, аказвае паліграфічныя паслугі. Кошт выдання - ніжэй за рынкавы (гл. свежы прайс-ліст).
Націсніце тут, каб пазнаёміцца з планам выданняў на першаю палову 2001 года.
Кантактная інфармацыя:
Дырэктар:Аляксандр Іосіфавіч СТАШКЕВІЧ, тэл.: (017) 263-76-18, (017) 263-64-02
Паштовы адрас: Рэспубліка Беларусь, Мінск-220141, вул. акадэміка В.Ф.Купрэвіча, 18
Факс: (017) 263-76-18 E-mail: belnauka@infonet.by

Акадэмія |
Зварот на старонку Інфармацыйнага сервера Прэзідыума НАНБ

Пачатак |

Навука |

Краіна |

Свет |
[ Пачатак | Навука | Краіна | Свет ]
Распрацавана, створана і падтрымліваецца Мікалаем М. Касцюковічам. Апошняе абнаўленне: 15 лістапада 2005 г.
Капiрайт © 1996-2005 Нацыянальная акадэмiя навук Беларусi
Капірайт © 1996-2005 Мікалай М. Касцюковіч