НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ
EnglishBelarusianRussian

Аддзяленні Акадэмiі

Previous Contents Next
Асноўнымі навуковымі і навукова-арганізацыйнымі падраздзяленнямі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з'яўляюцца Аддзяленні Акадэміі, якія аб'ядноўваюць навуковыя арганізацыі Акадэміі, а таксама вучоных адной ці некалькіх галін навукі. Аддзяленне Акадэміі адказнае за развіццё і каардынацыю фундаментальных навуковых даследаванняў у адпаведных галінах навукі ў Рэспубліцы Беларусь; стан даследаваняў у навуковых арганізацыях аддзялення і навуковы ўзровень вынікаў іх дзейнасці; распрацоўку прапаноў па паскарэнні навукова-тэхнічнага прагрэсу, сацыяльна-эканамічнага і духоўнага развіцця рэспублікі; эфектыўнасць міжнароднага навуковага супрацоўніцтва навуковых арганізацый аддзялення. У сваёй дзейнасці аддзяленне Акадэміі падпарадкавана Агульнаму сходу Акадэміі і Прэзідыуму Акадэміі.

У дадзены час НАН Беларусі мае ў сваёй арганізацыйнай структуры сем аддзяленняў:

Аддзяленне аграрных навук
Аддзяленне біялагічных навук
Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў
Аддзяленне медыцынскіх навук
Аддзяленне фізіка-тэхнічных навук
Аддзяленне фізікі, матэматыкі і інфарматыкі
Аддзяленне хіміі і навук аб Зямлі

Вышэйшым органам аддзялення Акадэміі з'яўляецца Агульны сход аддзялення, членамі якога з'яўляюцца: акадэмікі і члены-карэспандэнты Акадэміі, якія лічацца ў аддзяленні; навуковыя работнікі, дэлегіраваныя навуковымі арганізацыямі аддзялення ў склад Агульнага сходу Акадэміі; кіраўнікі навуковых арганізацый аддзялення, якія не з'яўляюцца членамі Акадэміі; вучоны сакратар аддзялення. Агульны сход аддзялення Акадэміі мае права разгляду і рашэння пытанняў дзейнасці аддзялення, аднесеных да яго кампетэнцыі, у прыватнасці, выбірае кандыдатаў у акадэмікі і члены-карэспандэнты Акадэміі; вылучае кандыдатаў у ганаровыя і замежныя члены Акадэміі; выбірае кіраўнікоў навуковых арганізацый, што ўваходзяць у склад аддзялення.

Работай аддзялення Акадэміі ў перыяд паміж агульнымі сходамі аддзялення кіруе бюро аддзялення, якое выбіраецца Агульным сходам аддзялення. Дзейнасцю аддзялення Акадэміі і яго бюро кіруе акадэмік-сакратар аддзялення, які выбіраецца Агульным сходам аддзялення тайным галасаваннем з ліку акадэмікаў або членаў-карэспандэнтаў на тэрмін не больш пяці гадоў і зацвярджаецца на пасадзе Агульным сходам Акадэміі. Вучоны сакратар аддзялення Акадэміі прызначаецца па прадстаўленню акадэміка-сакратара аддзялення Прэзідыумам Акадэміі тэрмінам на пяць гадоў з ліку навуковых работнікаў Акадэміі, якія маюць вучоную ступень доктара або кандыдата навук.


НАНБ
Акадэмія
Зварот на старонку Інфармацыйнага сервера Прэзідыума НАНБ

Лінкі Інфармацыйнага сервера Прэзідыума НАНБ:
Аб акадэмііАрганізацыіДзейнасцьІншыя сайтыЗмест
ГісторыяOfficersMembershipАпаратInternational RelationsAcademy's Prizes
АддзяленніІнстытутыДаследаванніПраграмыКанферэнцыі
ЗаканадаўстваВыданніСаветыLibraryМузеіАрхіўВыдавецтва


Пачатак
Пачатак
Навука
Навука
Беларусь
Краіна
Свет
Свет

[ Пачатак | Навука | Краіна | Свет ]


Распрацавана, створана і падтрымліваецца Мікалаем М. Касцюковічам. Апошняе абнаўленне: 24 красавіка 2004 г.
Капiрайт © 1996-2004 Нацыянальная акадэмiя навук Беларусi
| MP3 foundry| albums MP3 download| download mp3| download best mp3 tracks| mp3 albums collection