НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ
English Belarusian Russian
Прыярытэтныя напрамкі фундаментальных даследаванняў
Ніжэй прыведзены пералік прыярытэтных напрамкаў фундаментальных навуковых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, распрацаваны Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі ў лістападзе 1994 года і адобраны Камісіяй па пытаннях навукова-тэхнічнага прагрэсу пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь у сакавіку 1995 года. Пералік уключае шырокі спектр гуманітарных і сацыяльных, хімічных і геалагічных, фізіка-матэматычных навук, фізіка-тэхнічных праблем машынабудавання і энергетыкі, праблем інфарматыкі і медыцыны. Амаль па ўсіх напрамках навуковых даследаванняў у рэспубліцы назапашаны значны навуковы патэнцыял і плануюцца далейшыя навукова-даследчыя работы.
Гл. таксама Пералік прыярытэтных напрамкаў фундаментальных навуковых даследаванняў Рэспублікі Беларусь на 2002-2005 гады
ПРЫЯРЫТЭТНЫЯ НАПРАМКI ФУНДАМЕНТАЛЬНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Фiзiка, матэматыка i iнфарматыка
- Лазерная фiзiка. Праблемы генерацыi i выкарыстання лазернага выпраменьвання.
- Опта- i мiкраэлектронiка i апрацоўка iнфармацыi.
- Оптыка i спектраскапiя. Даследаванне будовы i ўласцiвасцей рэчыва пры дапамозе спектральных i люмiнесцэнтных метадаў.
- Радыёфiзiка. Генерацыя радыёхваль, iх распаўсюджванне, прыём i апрацоўка.
- Фiзiка элементарных часцiц i атамных ядраў. Тэорыя фундаментальных узаемадзеянняў.
- Фiзiка плазмы i плазменныя тэхналогii.
- Фiзiка цвёрдага цела. Асновы стварэння новых матэрыялаў з асаблiвымi электрычнымi, магнiтнымi, аптычнымi, фiзiка-механiчнымi ўласцiвасцямi.
- Даследаванне алгебраiчных i дыферэнцыяльных уласцiвасцей асноўных матэматычных структур.
- Метады i алгарытмы вылiчальнай i дыскрэтнай матэматыкi: распрацоўка, аналiз, аптымiзацыя i адвображанне на архiтэктуру вылiчальных сiстэм.
- Iнфарматыка. Мадэлiраванне iнтэлектуальных працэсаў.
Фiзiка-тэхнiчныя праблемы машынабудавання i энергетыкi
- Цепла- i масаперанос у капiлярна-порыстых целах, дысперсных сiстэмах, рэалагiчных асяроддзях, у турбулентных плынях i ў нiзкатэмпературнай плазме.
- Фiзiка, хiмiя, механiка паверхнi, трыбалогiя, тэхналогii атрымання i апрацоўкi металiчных, керамiчных i палiмерных кампазiцыйных матэрыялаў, у тым лiку парашковых, звышцвёрдых керамiчных, алмазападобных матэрыялаў для машынабудавання, мiкра- i радыёэлектронiкi.
- Прынцыпова новыя тэхналогii апрацоўкi матэрыялаў на аснове высокаэнергетычнага ўздзеяння (лазернага, плазменнага, электронна-прамянёвага, электрычным разрадам, токамi высокай частаты, выбухам i iнш.).
- Механiка машын, надзейнасць i бяспечнасць складаных тэхнiчных сiстэм. Тэорыя праектавання, тэхналогii выпрабаванняў на аснове камп'ютэрных метадаў разлiку i мадэлiравання.
- Цеплафiзiка лiцейных працэсаў. Новыя тэхналогii лiцця.
- Фiзiчныя прынцыпы i сродкi дыягностыкi i неразбураючага кантролю рэчываў, матэрыялаў, вырабаў i тэхналагiчных працэсаў.
- Фiзiка-тэхнiчныя асновы развiцця экалагiчна чыстай энергетыкi, рэсурса- i энергазберажэння, забеспячэння бяспечнасцi ядзерных тэхналогiй у Рэспублiцы Беларусь.
Хiмiчныя i геалагiчныя навукi
- Хiмiя палiмераў. Атрыманне, даследаванне ўласцiвасцей i пошук новых абласцей прымянення палiмерных матэрыялаў.
- Арганiчны сiнтэз. Развiццё метадаў тонкага арганiчнага сiнтэзу, накiраванага на атрыманне рэчываў з каштоўнымi ўласцiвасцямi.
- Хiмiя неарганiчных матэрыялаў, асновы iх атрымання i рэгулявання ўласцiвасцей.
- Фiзiкахiмiя дысперсных сiстэм, калоiдна-хiмiчныя асновы iх атрымання, ператварэння i прымянення.
- Хiмiя бялкоў, нуклеiнавых кiслот i нiзкамалекулярных бiярэгулятараў. Структура i функцыi бiяпалiмераў i нiзкамалекулярных бiярэгулятараў.
- Будова i эвалюцыя зямной кары i праблемы комплекснага выкарыстання нетраў Беларусi.
- Генезiс i заканамернасцi размяшчэння радовiшчаў карысных выкапняў i прагнозная ацэнка мiнеральна-сыравiнных рэсурсаў Беларусi.
- Тэарэтычныя асновы функцыянiравання i аптымiзацыi геаэкасiстэм.
- Фiзiкахiмiя i генезiс цвёрдых гаручых выкапняў i праблемы iх комплекснай перапрацоўкi.
Бiялагiчныя навукi
- Бiялагiчная разнастайнасць, дынамiка супольнасцей раслiн i жывёл Беларусi; бiялагiчныя рэсурсы, асновы iх узнаўлення, рацыянальнага выкарыстання i аховы.
- Генетычныя, фiзiёлага-бiяхiмiчныя i фотабiялагiчныя праблемы прадуктыўнасцi раслiн i ўстойлiвасцi iх да неспрыяльных фактараў асяроддзя.
- Навуковыя асновы накiраванага сiнтэзу бiялагiчна актыўных злучэнняў i выкарыстання мiкраарганiзмаў у прамысловасцi, сельскай гаспадарцы, медыцыне i ахове навакольнага асяроддзя.
- Фiзiялагiчныя, бiяхiмiчныя, бiяфiзiчныя i генетычныя асновы i механiзмы жыццядзейнасцi чалавека i жывёл.
- Вывучэнне ў рэспублiцы дынамiкi радыеэкалагiчнай абстаноўкi, абумоўленай катастрофай на Чарнобыльскай АЭС, паводзiн радыенуклiдаў у розных экасiстэмах; ацэнка медыка-бiялагiчных i генетычных паследкаў радыяцыi i распрацоўка спосабаў знiжэння яе шкоднага ўздзеяння.
Гуманiтарныя навукi
- Старажытная гiсторыя Беларусi па археалагiчных даных.
- Нацыянальная гiсторыя Беларусi: ад вытокаў да сучаснасцi.
- Гiстарычная геаграфiя i картаграфiя Беларусi (стварэнне гiстарычнага атласа).
- Даследаванне беларускай мовы на розных этапах яе развiцця.
- Параўнальна-гiстарычнае i структурна-тыпалагiчнае даследаванне моў.
- Сацыялiнгвiстычныя i псiхалiнгвiстычныя даследаваннi.
- Беларуская лiтаратура як працэс нацыянальна-духоўнага i эстэтычнага развiцця ў сучасным асвятленнi.
- Культурная спадчына беларускага этнасу, яго сацыяльная i духоўная культура, нацыянальная самабытнасць.
- Гiсторыя беларускай вусна-паэтычнай творчасцi; беларускi фальклор як арганiчная i неад'емная частка сусветнай культуры.
- Актуальныя праблемы гiсторыi, захаванне культурнай спадчыны i сучасны стан беларускага мастацтва.
- Дынамiка сацыяльных працэсаў ва ўмовах дзяржаўнай незалежнасцi Беларусi: сацыялагiчны аналiз i прагназiраванне.
- Вывучэнне гiсторыi фiласофскай i грамадска-палiтычнай думкi Беларусi, выяўленне заканамернасцей станаўлення дэмакратычнага грамадства.
- Прававыя асновы фармiравання беларускай дзяржаўнасцi i дэмакратычнага грамадства.
- Распрацоўка тэарэтычных асноў нацыянальнай мадэлi эканомiкi Рэспублiкi Беларусь i механiзму яе рэгулявання.
Праблемы медыцыны
- Высвятленне асаблiвасцей дзеяння фактараў сучасных экасiстэм, спосабу жыцця на здароўе чалавека, распрацоўка праблем аховы генафонду насельнiцтва рэспублiкi.
- Раскрыццё патагенезу асноўных захворванняў чалавека.
- Распрацоўка прынцыпова новых метадаў дыягностыкi, прафiлактыкi i лячэння сардэчна-сасудзiстых, анкалагiчных, нярвовых, эндакрынных i iншых захворванняў.
Крыніца: Бюлетэнь Савета па каардынацыі фундаментальных даследаванняў. No.1. АН Беларусі, Мінск, 1996

Акадэмія |
Зварот на старонку Інфармацыйнага сервера Прэзідыума НАНБ

Пачатак |

Навука |

Краіна |

Свет |
[ Пачатак | Навука | Краіна | Свет ]
Распрацавана, створана і падтрымліваецца Мікалаем М. Касцюковічам. Апошняе абнаўленне: 27 чэрвеня 2003 г.
Капiрайт © 1996-2003 Нацыянальная акадэмiя навук Беларусi