THE NATIONAL ACADEMY OF SCIENCES OF BELARUS

ПАГАДНЕННЕ
АБ СУПРАЦОЎНІЦТВЕ ПАМІЖ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ АКАДЭМІЯЙ НАВУК БЕЛАРУСІ І АРГАНІЗАЦЫЯЙ АБ'ЯДНАНЫХ НАЦЫЙ ПА ПЫТАННЯХ АДУКАЦЫІ, НАВУКІ І КУЛЬТУРЫ (ЮНЕСКА)


Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, надалей -- "Акадэмія", у асобе яе прэзідэнта, прафесара Аляксандра Вайтовіча, і Арганізацыя Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры, надалей -- "ЮНЕСКА", у асобе яе Генеральнага дырэктара, прафесара Федэрыка Маёра,

з задавальненнем канстатуючы ўзмацненне навуковых сувязей паміж дзвюма ўстановамі,

падкрэсліваючы патрэбу далейшага пашырэння магчымасцей узаемавыгаднага супрацоўніцтва на аснове агульных інтарэсаў, прынцыпаў і мэт,

беручы пад увагу ўзаемадапаўняльны характар дзейнасці і задач Акадэміі і ЮНЕСКА,

зноў пацвярджаючы жаданне далейшага ўмацавання супрацоўніцтва,

пагадзіліся аб ніжэйвыкладзеным:

Артыкул 1

Акадэмія і ЮНЕСКА будуць праводзіць узаемнае інфармаванне аб адпаведных праграмах, праектах і відах дзейнасці, якія выконваюцца і плануюцца да выканання.

Артыкул 2

Акадэмія і ЮНЕСКА будуць ажыццяўляць супрацоўніцтва праз аказанне сумеснай падтрымкі ў правядзенні даследаванняў, падрыхтоўкі спецыялістаў, стварэння сетак супрацоўніцтва, навуковых абменаў і прадастаўлення стыпендый, а таксама праз распрацоўку сумесных праектаў, арганізацыю семінараў, сімпозіумаў і іншых відаў сустрэч распаўсюджванне публікацый і іншых формаў навуковай інфармацыі ў межах дзейнасці, што прадугледжваюцца ў двухгадовай Праграме і бюджэце ЮНЕСКА і яе Сярэднетэрміновай стратэгіі.

Артыкул 3

У якасці прыярытэтных вызначаюцца наступныя напрамкі: фізіка і матэматыка, інфарматыка, камунікацыя, інжынерныя навукі, аднаўляльныя крыніцы энергіі і новыя тэхналогіі, хімія, геалогія, біялогія і біятэхналопя, праблемы сацыяльных навук і культурнай спадчыны.

Артыкул 4

Акадэмія і ЮНЕСКА будуць праводзіць узаемныя кансультацыі адносна задач і відаў дзейнасці, што ўяўляюць агульную цікавасць. Пры патрэбе, Акадэмія і ЮНЕСКА будуць праводзіць спецыяльныя кансультацыі з мэтай вызначэння адпаведных шляхоў і сродкаў дзеля забеспячэння эфектыўнага супрацоўніцтва па ўсіх навуковых галінах і мабілізацыі фінансавай і іншай падтрымкі дпя такога супрацоўніцтва.

Артыкул 5

Гэтае Пагадненне аб супрацоўніцтве ўступае ў сілу з моманту яго падпісання. У палажэнні гэтага Пагаднення могуць быць унесены змяненні ў любы час пасля ўзаемнага пісьмовага ўзгаднення. Дзеянне гэтага Пагаднення можа быць спынена па заканчэнні аднаго года з моманту пісьмовага паведамлення аднаго з Бакоў аб спыненні дзеяння гэтага Пагаднення.

Здзейснена ў г Мінску 7 верасня 1998 года ў двух экземплярах, кожны на беларускай і англійскай мовах.

Contents

NASB
Academy
Return to The NASB Presidium Information Server Home Page


Designed and maintained by Dr. Nikolai N. Kostyukovich. Last updated: September 25, 1998
Copyright © 1998 The National Academy of Sciences of Belarus