НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ
EnglishBelarusianRussian

Кароткія гістарычныя звесткі

Previous Contents Next
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (раней: Беларуская акадэмія навук у 1928--1936 гг.; Акадэмія навук Беларускай ССР у 1936--1991 гг.; Акадэмія навук Беларусі ў 1991--1997 гг.) заснаваная на базе навукова-даследчай і культурна-грамадскай установы рэспублікі -- Інстытута беларускай культуры (Інбелкульт) (1922--1928 гг.), які быў рэарганізаваны ў Акадэмію навук пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта і Савета Народных Камісараў БССР ад 13 кастрычніка 1928 г. Першым прэзідэнтам акадэміі стаў гісторык прафесар У.М. Ігнатоўскі. Урачыстае адкрыццё Акадэміі навук адбылося ў Мінску 1 студзеня 1929 г. у дзесятую гадавіну ўтварэння Беларускай ССР.

На дзень адкрыцця штат акадэміі складаў толькі 128 чалавек, з іх 87 навуковых супрацоўнікаў. Аднак з самага пачатку Акадэмія навук стала вядучым навуковым цэнтрам, што ўплываў на эканамічнае, тэхналагічнае, сацыяльнае і культурнае развіццё рэспублікі. У пачатку 1941 г. у Акадэміі навук працавала каля 750 чалавек. У яе структуры было 12 навукова-даследчых устаноў, з іх 9 інстытутаў.

У перыяд Вялікай Айчынай вайны (1941--1945 гг.) нармальная дзейнасць акадэміі была перарваная. Частка навукоўцаў працягвала свае даследаванні ў інстытутах Расіі і іншых рэгіёнаў былога Савецкага Саюза. Многія супрацоўнікі прынялі ўдзел у ваенных дзеяннях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. За годы вайны акадэмія, як і ўся народная гаспадарка Беларусі, панесла значныя страты. Навуковыя лабараторыі, абсталяванне, будынкі, фонды бібліятэкі былі спаленыя ці разрабаваныя. У 1945 г. агульная колькасць супрацоўнікаў акадэміі складала 360 чалавек.

Пасля вызвалення Мінска ў ліпені 1944 г. на пачатак 1945 г. восем інстытутаў акадэміі ўзнавілі сваю дзейнасць, а ў 1951 г. у Акадэміі навук налічвалася ўжо 29 навукова-даследчых устаноў, з іх 16 інстытутаў. Агульная колькасць супрацоўнікаў дасягнула 1234 чалавека, у тым ліку ў акадэміі працавалі 33 акадэмікі, 27 членаў-карэспандэнтаў, 55 прафесароў і дактароў навук, 165 кандыдатаў навук. Профіль далейшых навукова-ласледчых работ акадэміі складваўся пад уплывам змяненняў у структуры народнай гаспадаркі рэспублікі, патрэбнасцяў развіцця навукі, склаўшыхся традыцый і наяўнага навуковага патэнцыялу. Развіццё акадэміі і падрыхтоўка спецыялістаў для яе інстытутаў ажыццяўлялася пры падтрымцы ўрадаў Беларусі і СССР, а таксама вядучых навуковых цэнтраў Масквы, Ленінграда і іншых гарадоў былога Савецкага Саюза.

За 70-гадовую гісторыю ў НАН Беларусі сфарміраваліся аўтарытэтныя навуковыя школы, выраслі вучоныя з сусветным імем. Імі вырашаны шэраг буйных тэарэтычных і прыкладных праблем у галіне матэматыкі, фізікі, хіміі, біялогіі, навук аб Зямлі, гуманітарных і сацыяльных навук. Буйныя навуковыя вынікі атрыманыя практычна па ўсіх сфарміраваных напрамках навуковых даследаванняў і распрацовак, шырока вядомыя і атрымалі высокую ацэнку ў Беларусі і за яе межамі. Вынікі даследаванняў акадэмікаў Я.Г. Канавалава (фізіка, 1972), А.А. Ахрэма (хімія, 1975), М.А. Барысевіча (фізіка, 1977), Ф.І. Фёдарава (фізіка, 1980), В.І. Вацякова (медыцына, біялогія, 1986) У.С. Улашчыка (медыцына, біялогія, 1991) , кандыдата хімічных навук В.А. Лапінай (біяфізіка, біяхімія, 1991) у былым СССР зарэгістраваны ў якасці навуковых адкрыццяў.


НАНБ
Акадэмія
Зварот на старонку Інфармацыйнага сервера Прэзідыума НАНБ

Лінкі Інфармацыйнага сервера Прэзідыума НАНБ:
Аб акадэмііАрганізацыіДзейнасцьІншыя сайтыЗмест
ГісторыяOfficersMembershipАпаратМіжнародныя сувязіAcademy's Prizes
АддзяленніІнстытутыДаследаванніПраграмыКанферэнцыі
ЗаканадаўстваВыданніСаветыLibraryМузеіАрхіўВыдавецтва


Пачатак
Пачатак
Навука
Навука
Беларусь
Краіна
Свет
Свет

[ Пачатак | Навука | Краіна | Свет ]


Распрацавана і падтрымліваецца Мікалаем М. Касцюковічам. Апошняе абнаўленне: 10 верасня 2005 г.
Падрыхтавана з удзелам Святланы П. Талочка
Капiрайт © 1997-2005 Нацыянальная акадэмiя навук Беларусi
Капірайт © 1997-2005 Мікалай М. Касцюковіч, Святлана П. Талочка
| MP3 foundry| albums MP3 download| download mp3| download best mp3 tracks| mp3 albums collection